Гісторыя побач. Музейныя экспанаты — на адлегласці выцягнутае рукі

Журналіст Алесь Залеўскі разам з краязнаўцам Віктарам Контарам у Міры шукаюць рарытэтныя рэчы.



hrkammir01_01.jpg

У Міры, падаецца, кожны будынак нясе на сабе адбітак гісторыі. Свой першы верш «Паштальён» Уладзіслаў Сыракомля напісаў у невялікай карчме ў габрэйскім квартале.


19.04.2014: Гісторыя побач. Музейныя экспанаты – на адлегласці выцягнутае рукі


Пазней тэкст перавялі на расейскую, пераклад стаўся папулярнаю народнаю песняю ў Расеі «Когда я на почте служил ямщиком…». Віктар Контар, краязнаўца-аматар, зарганізаваў у гэтай старой карчме прыватны краязнаўчы музей.
«Вось, стол з Мірскага замку. Мой першы набытак, калі я пераехаў у Мір. Дорага набыў. Колькі — сакрэт. У самым Мірскім замку толькі цяпер пачалі з’яўляцца сапраўдныя старажытныя рэчы — з канфіскату. Але па-ранейшаму шмат копіяў», — апавядае краязнаўца.
Ёсць і аўтэнтычны ложак князя Міхаіла.

 «Чароўны ложак. Ёсць легенда: хто на княжацкім ложку пасядзіць – дзяўчаты атрымліваюць прыгажосць, а хлопцы – мужчынскую сілу», — зазначае Віктар Контар.


Дзе ўзяць рэчы для прыватнага музею? Як высветлілася, часам яны могуць быць вельмі блізка. Напрыклад, у старых дамах, на паддашшы. Як журналіст «Белсату» і краязнаўца шукалі скарбы — глядзіце ў «Рэпартажы Залеўскага».
belsat.eu