Гурт "С.К.А.Й." адмовіўся ад удзелу ў расійскім фестывалі
Украінскі гурт "С.К.А.Й." не паедзе ў Расію. Хлопцы адмовіліся ад удзелу ў рок-фэсце "Стары Новы Рок". Афіцыйная прычына — у сувязі з палітычнай сітуацыяй.
Арганізатары фестывалю паведамілі, што хлопцы проста баяцца, што пасля выступу ў Расіі іх не ўспрымуць на радзіме. На гэта дырэктар гурта Аляксей Рудэнка заўважыў: ніякіх страхаў. Музыкі ўпэўненыя — іх бы проста не ўпусцілі ў Расею.
"Мы выступалі на Майдане. Я ведаю, што ёсць спіс, ня трэба тут шукаць глыбокі сэнс. Мы б з задавальненнем паехалі, павесілі б ўкраінскі сцяг і заспявалі б украінскі гімн у Екацярынбургу, але ў гэты раз прынялі рашэнне аб пераносе", — кажуць музыканты.
Фестываль "Стары Новы Рок" традыцыйна праходзіць пад
расейскім Екацярынбургам. За
амаль 15 гадоў існавання на яго сцэне выступалі "Наўтылус Помпiлiус", "Чайф", "Сплін" і іншыя. Нагадаем, гурт "СКАЙ" зладзіў кранальны ўсеўкраінскі флэш-моб