Як годна адзначыць Каляды ў незвычайным двары з казой і Вольным хорам

Як высветлілася, каза не вельмі дапамагае ў барацьбе з каронавірусам, але ў годных калядаваннях яе эфектыўнасць мае быць большай. Далучайцеся да дваровай онлайн-сустрэчы, каб адзначыць свята ў найлепшых беларускіх традыцыях!

hodny.jpg


24 студзеня а 20:00 адбудзецца калядны выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор».
Сустрэча пройдзе тут: 


Гэтым разам Сяржук Доўгушаў у жывым эфіры навучыць гледачоў сапраўднаму беларускаму калядаванню (так, каза таксама ў спісе запрошаных гасцей!), прадэманструе, якія песні трэба спяваць і як правільна танчыць.
Лера Яскевіч і Дзяніс Дудзінскі падзеляцца досведам з дзяцінства, як было прынята калядаваць у іх дварах і раскрыюць лайфхакі, як назбіраць найбольш цукерак.
Музычны настрой створыць Вольны хор. Сюрпрызы будуць!
Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.
«Годны двор» – прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.
Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот. А што адбудзецца на наступных сустрэчах — вырашаць самі гледачы і ўдзельнікі.
Каб не прапусціць гэтую і іншыя сустрэчы, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал.
Усе навіны па праекце будуць публікаваць у сацыяльных сетках:
·      Instagram ·      Facebook ·      Telegram ·      VK ·      Oдноклассники