Як гомельская «Талака» шчадравала (фота)
Напярэдадні старога Новага году гомельская краязнаўчая арганізацыя «Талака» зладзіла традыцыйнае калядаванне.
Маладзёны пераапрануліся ў калядныя касцюмы Казы, Мядзведзя і іншых міфічных істотаў, з вясёлымі калядкамі ды віншаваннямі са святам Васілля прайшліся па цэнтры Гомеля і па хатах.
Дарэчы, гомельская «Талака» існуе ўжо 30 гадоў. Амаль столькі ж — традыцыі шчадраваць. Як напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адзін з актывістаў Яўген Меркіс, «гэтыя Шчодрыкі па цэнтры Гомеля ў нашай «Талацэ» не перарываліся ні на год. Што казаць — адной толькі масцы казы ўжо 20 год!».