Яшчэ адно выдавецтва абвясціла аб ліквідацыі


Беларускае выдавецтва «Лімарыус» пачынае працэс ліквідацыі, паведаміла «Мед*язоне» дырэктар кампаніі Марына Шыбко.

13 траўня Мінінфарм на тры месяцы прыпыніў працу «Лімарыуса» — выдавецтва нібыта парушыла тэрміны апавяшчэння аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

«Лімарыус», сярод іншага, выпускаў кнігі палітолага Аляксандра Фядуты — аднаго з абвінавачаных па справе аб «захопе ўлады» і замаху на Аляксандра Лукашэнку.

Сёння таксама стала вядома аб пачатку ліквідацыі выдавецтва «Галіяфы».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: