Каля 20 000 гледачоў ва ўсім свеце паглядзелі легендарную «Паўлінку» ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра

Пра гэта паведаміла прэс-служба тэатра.

Кадр са спектакля "Паўлінка"

Кадр са спектакля "Паўлінка"

Міжнародная трансляцыя славутай «Паўлінкі» адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пры падтрымцы генеральнага партнёра 100-га сезона, кампаніі А1, і відэасэрвіса VOKA.TV. Анлайн-паказ быў прымеркаваны да міжнароднага дня тэатра, які адзначаўся 27 сакавіка.
Дзякуючы гэтай трансляцыі, «Паўлінка» аб'яднала ўсіх беларусаў свету! Оnline-паказ глядзелі ў ААЭ, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Грузіі, Германіі, ЗША, Ізраілі, Іспаніі, Казахстане, Канадзе, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Пакістане, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіне, Францыі, Японіі і іншых краінах.
Беларуская дыяспара ў Мадрыдзе арганізавала прагляд трансляцыі ў нацыянальных касцюмах, падпісчыкі Купалаўскага тэатра ў Instagram i Facebook, артысты тэатра зладзілі флэшмоб па запрашэнню да online-прагляду спектакля.
Агулам каля 20 000 чалавек за адзін вечар аб’ядналіся для прагляду сапраўднага твору беларускай класікі!
Паводле прэс-рэліза