Купалаўскі тэатр запрашае на анлайн-прагляд спектакля «Ураджай»

Заўтра ва ўсіх аматараў тэатра будзе магчымасць убачыць спекатакль з рэпертуара камернай сцэны Купалаўскага «Ураджай».

uradzaj_logo_1.jpg

31 сакавіка ў межах праекта «Тыдзень Купалаўскага online» прайшоў чарговы паказ запісу спектакля. Пастаноўка «Вельтмайстар-акардэон» рэжысёра Мікалая Пінігіна сабрала ў адзін вечар каля 7000 гледачоў па ўсім свеце. Паказ запісу спектакля прайшоў на youtube-канале тэатра абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў. Анлайн-паказ спектакля «Вельтмайстар-акардэон» убачылі на трох кантынентах!
У межах праекта «Тыдзень Купалаўскага online» адбыўся паказ ужо трох спектакляў. Сусветны паказ легендарнай «Паўлінкі» ў Міжнародны дзень тэатра пры падтрымцы генеральнага партнёра 100-га сезона кампаніі А1 і відэасэрвіса VOKA ўбачылі каля 20 000 гледачоў. Лірычную камедыю «Школа падаткаплацельшчыкаў» 29 сакавіка ў выкананні купалаўцаў праз інтэрнэт-старонку тэатра ўбачылі ў Бельгіі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Канадзе, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі і іншых краінах – каля 10 000 гледачоў! 
А ўжо заўтра, 2 красавіка, ва ўсіх аматараў тэатра будзе магчымасць убачыць спекатакль з рэпертуара камернай сцэны «Ураджай». Пастаноўка Дзмітрыя Цішко па п’есе сучаснага беларускага драматурга Паўла Пражко ў мінулым годзе наведала Бабруйск, Парыж, а ў 2020 – Маскву. Паглядзець запіс спектакля можна будзе на youtube-канале тэатра. Спасылка на прагляд будзе даступна толькі на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 (02.04) да 09.00 (03.04).
Нагадаем, учора стала вядома, што Купалаўскі тэатр працуе над магчымасцю працягу праекта па паказе запісаў спектакляў анлайн. У дадзены момант праводзяцца перамовы з праваўладальнікамі, каб прадставіць гледачам магчымасць убачыць шэраг спектакляў з відэаархіва тэатра.
Паводле прэс-рэлізу