Камунальнікі ў Мінску знішчылі яшчэ адзін мурал
У Мінску зафарбавалі адзін мурал — «Імгненнасць». Сцяна гэтым разам не шэранькая, але акуратная.
Чарговай ахвярай стаўся малюнак беларускага мастака KHVST KHVOOOSTOV, які ён зрабіў 2019 годзе ў межах фэста Vulica Brasil пад мастом каля плошчы Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай.
Пра знішчэнне мурала паведамілі ў сацсетках.
Мурал называўся “Імгненнасць”. Мастак ахарактарызаваў свой мурал так: “паўза гарадской дынамікі, нас такіх разнастайных, на розных калёсіках і з рознымі шарыкамі і ролікамі”.
Фотаздымкі мурала, якія зрабіла Юлія Савіч, засталіся ў фэйсбуку мастака.
Глядзіце, які прыгожы быў мурал.
Зусім нядаўна таксама замалявалі яшчэ адзін фестывальны мурал аўтарства Міці Післяка.
Фота: Yulia Savvich