172: Канцэрт Вольскага ў Вільні (фота, відэа)
У Вільні распачаўся доўгачаканы канцэрт Лявона Вольскага. Разам з калектывам музыка прадстаўляе вялікую праграму «172», якая ахоплівае ўсе перыяды яго творчасці: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка».
Заля клуба «Vakaris Vilnius» цалкам запоўнена. Паўсюль лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Канцэрт пачаўся на паўгадзіны пазней, бо былі вялізныя чэргі на ўваходзе. Частка квіткоў прадавалася перад пачаткам.
Праграма Лявона Вольскага называецца 172. Прыкладна столькі хвілін будзе спяваць Вольскі і прыкладна столькі км ад Вільні да Мінска. Гучаць песні з розных перыядаў творчасці і розных дыскаў Лявона.
Гледачы жыва падхопліваюць вокліч "Жыве Беларусь!".