Канцэрт забараніць можна, песню — не (фота)
Пасля таго, як ў мінскім клубе "Графіці" забаранілі канцэрт Аляксандра Памідорава і гурта "П'яныя госці", музыкі сышлі са сцэны, далучыліся
да сваіх гледачоў і разам з імі спелі пару песень.

А потым ужо любы меў магчымасць пагаварыць с артыстам сам на сам і набыць новы альбом.

Нагадаем, музыкі збіраліся прэзентаваць свой новы альбом. Але літаральна перад пачаткам імпрэзы яе забаранілі.

Падтрымаць і ўзяць удзел у канцэрте яшчэ раней прыехаў адзін з "генералаў айчыннага року", лідар гурта "Крама" Ігар Варашкевіч

Да клуба "Графіці" прыехаў прадстаўнік Першамайскага РАУС і чатыры
жанчыны з СЭС і выканкаму раёна. Яны заявілі, што канцэрт забаронены.
З'язджаючы, паведамілі, што "будуць маніторыць абстаноўку". І сапраўды: кожныя пяць хвілін да клуба праязджаў патруль міліцыі.
Старшы оперупаўнаважаны
Першамайскага РУУС (як ён сам прадставіўся) сказаў, што да да клуба прэтэнзій няма, а вось да
Аляксандра Памідорава асабіста ёсць.