Канцэрт венгерскай музыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі
24 лістапада Нацыянальны мастацкі музей а 16-й гадзіне запрашае на канцэрт венгерскай музыкі ў рамках выставы «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака».
Праграму прадстаўляюць маладыя беларускія музыканты, лаўрэаты, дыпламанты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў:
Вольга Перагуд (вакал)
Святлана Стэфаненка (фартэпіяна)
Улада Шацкая (фартэпіяна)
Павел Кудрын (флейта)
Эла Іванова (скрыпка)
Алёна Сяргеенка (гітара) і Надзея Падшыпкіна (домра)
Наталля Бушкова (віяланчэль)
Вы пачуеце геніяльныя творы найвялікіх кампазітараў: Ферэнца Ліста, Імрэ Кальмана, Бэла Бартака, Франца Легара, а таксама атрымаеце асалоду ад запальных рытмаў традыцыйнага венгерскага танца «Чардаш».
Не прапусціце, выстава «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака» з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча працуе толькі да 25 лістапада 2013 года!
Уваход па білетах у музей.