“Караблі і выспы”: яхт-вечарына ў кафэ LOF 4 сакавіка
Беларусь — адназначна не марская дзяржава. Але гэта не значыць, што мараходства закрытае для беларусаў. Каб давесці гэта, заснавальнік праекту «Творчыя падарожжы па Міжземным моры» Аляксандр Астрыхінскі вырашыў правесці ў Мінску серыю мерапрыемстваў па прасоўванні яхт-турызму.
Вось ужо некалькі гадоў Астрыхінскі ладзіць круізы на яхтах па Эгейскім, Іанічным і Адрыятычным морах з заходам на найпрыгажэйшыя выспы, часта недаступныя для вялікіх круізных лайнераў або самалётаў. Дэвіз яго падарожжаў — адпачынак з сэнсам. Пасажыры яхты пад кіраўніцтвам дасведчаных і крэатыўных выкладчыкаў займаюцца творчасцю: жывапісам, фатаграфіяй, музыкай, літаратурай. Літаратурныя круізы набылі асаблівую папулярнасць і выліліся ў асобны праект «Сусветная літаратура ў падарожжах», які і будзе прадстаўлены ў Мінску.
Вечарына адбудзецца 4 сакавіка ў 19:00 — Яхт-вечарына «Караблі і выспы» ў кафэ Loft (вул. Петруся Броўкі, 22). Уваход вольны.
Удзел возьмуць:
мастак і капітан Аляксандр Астрыхінскі (Максва):
- Міжземнае мора і яго выспы;
- драўляныя ветразевыя яхты;
- жыццё і творчасць у моры;
пісьменніца і калумністка часопіса «Большой» Яўгенія Даброва (Масква):
- прэзентацыя вынікаў майстар-класа па падарожнай літаратуры;
- уручэнне прыза за найлепшы нарыс;
паэт Андрэй Хадановіч (Мінск):
- кароткая гісторыя беларускай вандроўнай літаратуры;
- чытанне вершаў з будучай кнігі падарожнай лірыкі.
Падрабязней пра творчыя падарожжы можна прачытаць на сайце http://travel.eggoo.ru.
Кантакты арганізатаркі яхт-вечарыны з беларускага боку: maryjka.m@gmail.com, +375296404679, +375297508870 (Марыя).