Майстар-клас Яўгеніі Дабровай "Як пісаць пра падарожжы" 3–4 сакавіка ў Мінску

Травелог — адзін з найстаражытнейшых літаратурных жанраў, вядомы яшчэ з часоў падарожжаў Герадота ў 5 стагоддзі да н.э. Цяпер у эпоху актыўнага турызму і развітага інтэрнэту ён набывае ўсё большую папулярнасць. 



dobrova_1_.jpg

Не заўсёды, аднак, выходзіць адразу сабрацца з думкамі і складна апісаць усё ўбачанае, каб падзяліцца ўражаннямі з сябрамі, чытачамі ў блогу ці хаця б цікава падпісаць фатаграфіі. Не кажучы пра тое, каб напісаць па выніках падарожжаў кнігу, ды так, каб яе прачыталі...

Запрашаем усіх ахвочых на майстар-клас «Як пісаць пра падарожжы» ад пісьменніцы Яўгеніі Добровай (Масква).

Яўгенія Доброва — празаік, паэт, перакладчыца. Выкладчыца літаратурнага майстэрства ў «Меdia Школе» пры газеце «Аргументы і Факты». Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага, семінар паэзіі Т. Бек і С. Чупрыніна. Аўтарка кніг паэзіі і прозы. Лаўрэат Пушкінскага фестывалю мастацтваў у намінацыі «Паэзія». Фіналістка Бунінскай і Астаф'еўскай прэмій. Лаўрэатка прэміі часопіса «Дзеці Ра». Двойчы стыпендыятка Міністэрства культуры Расіі. Стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Сябар Саюза пісьменнікаў Масквы і Міжнароднага ПЭН-клуба.

Праграма заняткаў:

З сакавіка. 18:00 — 21:00. Тэорыя

Жанравыя асаблівасці травелогу і яго паджанры. Як зафіксаваць і кампазіцыйна выбудаваць свае ўражанні. Атрыманне практычнага задання.

Пра месца правядзення занятка будзе паведамлена дадаткова.

4 сакавіка. Практыка

Месца правядзення: кафэ "Loft" (вул. Петруся Броўкі, 22).

18:00 — 19:00. Разбор напісаных работ.

20:00 — прэзентацыя аўтарамі нарысаў падчас яхт-вечары "Караблі і выспы". Уручэнне прыза за лепшы нарыс.

Працоўная мова майстар-класа — руская, але да ўдзелу запрашаюцца таксама аўтары, якія пішуць на беларускай мове.

Кошт заняткаў 150 000 бел. рублёў за два дні. Для запісу на майстар-клас адпраўляйце, калі ласка, мэйл на адрас eugenia.dobrova@gmail.com ці тэлефануйце: +79250216825, (Яўгенія), +375 29 6404 679, 375 29 750 88 70 (Марыя).