Касцюкевіч і Клінаў у Гродна
7 красавіка а 18.30 у гродзенскай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі "Сустрэчы з Гедройцам". Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава.
Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў "Душпастырскія спатканні для дачнікаў" і "Зборная РБ па негалоўных відах спорту".
Артур Клінаў — празаік, мастак, леташні "сярэбраны прызёр" Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца за раман "Шклатара". У 2012-м Артур Клінаў з раманам "Шалом" увайшоў у шорт-ліст узнагароды.
У межах вечарыны адбудуцца аўтарскія чытанні.
Уваход вольны!
Паводле прэс-службы ПЭН-цэнтра