«Кнігі, якія здзіўляюць»: Германія на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, як і ў папярэднія гады, 8–12 лютага будуць прадстаўлены на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўласнымі стэндамі.

Інстытут імя Гётэ на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Фота gi-minsk.livejournal.com

Інстытут імя Гётэ на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Фота gi-minsk.livejournal.com

Прадстаўленная ў гэтым годзе на стэндзе Пасольства Германіі калекцыя кніг ахоплівае шырокі спектр тэм і жанраў: “Кнігі, якія здзіўляюць” — на гэтых паліцах людзі любога ўзросту, з веданнем нямецкай мовы і без, адкрыюць для сябе разнастайныя кнігі, якія моцна ўражваюць.

Яшчэ адзін акцэнт зроблены на кнігах, якія прысвечаны культурнай і ландшафтнай разнастайнасці Германіі, што знайшло сваё адлюстраванне ў маляўнічых альбомах, навукова-папулярных кнігах, рэгіянальных раманах і кулінарных кнігах.

Разам з тым будзе шырока прадстаўлена дзіцячая і юнацкая літаратура, у тым ліку двухмоўныя кнігі — на рускай і нямецкай мове, навінкі нямецкай мастацкай літаратуры, кнігі пра Рэфармацыю, а таксама кнігі пра Беларусь на нямецкай мове.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны двухмоўнай літаратуры, найноўшым выданням нямецкай мастацкай літаратуры і кнігам для вывучэння і навучання нямецкай мове.

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з’яўляецца тое, што прадстаўленыя тут кнігі не будуць прадавацца, а будуць традыцыйна перададзеныя ў дар беларускім школам і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў актыўна садзейнічаюць распаўсюджванню і вывучэнню нямецкай мовы і культуры.

Інстытут імя Гётэ на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Фота gi-minsk.livejournal.com

Інстытут імя Гётэ на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Фота gi-minsk.livejournal.com


11 лютага 2017 г. у 16.30 адбудзецца сімвалічная перадача часткі кніг, прадстаўленых у экспазіцыі, пасля якой пройдзе ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў “Lesefuchs”, арганізаванага Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой. “Lesefuchs” – гэта літаратурны конкурс, у рамках якога школьнікі чытаюць і абмярковаюць сучасныя нямецкія кнігі для юнацтва.

12 лютага 2017 г. з 11.00 па 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства “Майструем разам!”.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

Серада, 08.02.2017, 15.00 –19.00. Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

Чацвер, 09.02.2017, 10.00–15.00. Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

16.00–19.00. Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна.

Пятніца, 10.02.2017, 16.00-19.00. Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) у БДУ і Фонд імя Роберта Боша (RBS).

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў, а таксама даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце.

Дадатковая інфармацыя: Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14.

Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 08.02.2017 г., у 12.00.

Часы працы германскага стэнда:

Серада, 08.02.2017 г.: 12.00 – 19.00

Чацвер-субота, 09. – 11.02.2017 г.: 10.00 – 19.00

Нядзеля, 12.02.2017 г.: 10.00 – 15.00

www.minsk.diplo.de

 www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk

 www.goethe.de/minsk