Кнігу Ігара Бабкова назвалі лепшым усходнееўрапейскім раманам

Пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы за раман «Хвілінка». Прэмія прадугледжвае грашовы прыз — 1300 еўра. Узнагароджанне адбудзецца 3 снежня ва ўніверсітэце Яна Каменскага ў Браціславе. А да канца года павінен з’явіцца славацкі пераклад рамана.



Сёлета Ігар Бабкоў з «Хвілінкай» стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Гедройца, якая ўручаецца штогод за лепшую кнігу прозы на беларускай мове. Гэта кніга «пра кавярню, дзе адбываліся важныя для Мінска і Беларусі рэчы». Пісьменнік паведаміў, што раман таксама ўзяліся перакладаць на вянгерскую мову.

Вышаградская група — аб’яданне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя.

Наша Ніва

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: