Кніжныя скарбы гарадзенскіх айцоў-францысканцаў упершыню з’явіліся на выставе ў Гродна
Выстава разгорнутая ў межах цыкла “Дакрануцца да гісторыі ў аддзеле мастацтва абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага.
Бібліятэка айцоў-францысканцаў у Гродне ў пачатку ХХ стагоддзя налічвала некалькі тысяч кніг з матэрыяламі XVІI–XVІIІ стагоддзяў.
Рэдкія выданні падчас вайны манахі схавалі на гарышчы і ў скляпеннях касцёла, а знайшліся яны толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя. У 2000 годзе рэшткі бібліятэкі — больш за 150 выданняў
— знайшоў пробашч касцёла Юзэф Макарчык.
На выставе ў бібліятэцы экспануюцца рукапісныя дакументы і кнігі, сярод якіх “Зборнік прывілеяў і дакументаў XVI–XVIІ стст., дзе найстарэйшы дакумент датуецца 1561 г.; рукапісныя
кнігі рэлігійнага зместу канца XVIІ — пачатку XVIІІ стст.
Друкаваныя кнігі выдадзеныя ў асноўным у XVIІІ стагоддзі. Сярод іх – вершаваны пераклад Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў Марціна Кужанецкага, выдадзены ў Нясвіжы ў 1769
г.
Ёсць на выставе навуковая, навукова-папулярная і мастацкая літаратура XVIІІ–ХІХ стагоддзяў.
Кнігазбор бібліятэкі францысканскага кляштара дапоўнены рэдкімі кнігамі з фондаў бібліятэкі і прадметамі з калекцыі А. Сявенкі.
Выставу можна наведаць да 1 снежня.
t-styl.info