Коласаў музей запрашае на «Міхасёвы прыгоды»

2 чэрвеня ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».

o6qtvort327bwt8s72ega570tm4e5q5t.jpg

Дата: 2 чэрвеня
Час: 10:00
Месца: літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

Праграма:


10.00 — урачыстае адкрыццё;
«Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа» (у межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі):
11.00 — творчая сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай, выступленне малодшай групы ўзорнага хору «Вишенка»;
12.00 — творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;
13.00 — Творчая сустрэча з паэтам і празаікам Віктарам Кажура;
14.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай;
15.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Таццянай Дашкевіч;
16.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
10.00 — 17.00 — кніжны гандаль ад «Акадэмічнай кнігі»;
11.00, 13.00, 15.00 — лялячныя прадстаўленні па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа («Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў»);
12.00 — майстар-клас па вырабе папяровай закладкі «Міхаськаў напамін» ( 5+);
14.00 — майстар-клас па роспісе бульбянымі пячаткамі «Прыгоды Бульбачкі» (4+);
15.00 — 17.00 — настольная гульня «Жыццё па Коласу» (6+).
Пры набыцці квітка — гарантаваная зніжка 10% на набыццё кніг у краме «Акадэмічная кніга» (пр-т Незалежнасці, 72).
budzma.org