Купалаўцы ладзяць сёння чытанне «Дзённікаў». Сабраныя грошы пойдуць для Украіны
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» ладзіць сёння чытанне «Дзённікаў». Пачатак а 19:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу (21:00 па Мінску).
«Ёсць два чалавекі — украінец і беларус. Абодва цяпер ва Украіне.
Украінец — Анатоль Стрэляны, пісьменнік. Застаўся ў сябе ў Ахтырцы, Сумская вобласць.
Беларус — Яўген Барышнікаў, айцішнік. Рэлакаваўся ва Украіну і застаўся ў Львове.
Абодва вядуць дзённікі.
З дазволу аўтараў, з дапамогай іх уласных запісаў у перыяд з 24 лютага па 9 сакавіка 2022 года мы распавядзем гісторыі двух жыццяў на тэрыторыі адной краіны, ахопленай вайной. А заўтра ранкам мы раптам узгадаем, што роўна месяц таму мы ўсе прачнуліся на вайне, і дагэтуль не можам у гэта паверыць» — гаворыцца ў анонсе.
Дзённікі чытаюць: Алег Гарбуз, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Зелянко, Валянціна Гарцуева, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй.
Трансляцыя будзе на весціся на ютуб-канале «Купалаўцаў» — «Дзённікі. 24.02-09.03»
У рамках эфіру «Купалаўцы» прапануюць далучыцца да падтрымкі ўкраінскіх дзеячаў культуры, арганізаваны Фондам Open Culture, Беларускім ПЭНам, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам.
Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:
- тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
- тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.
Першыя 5 000 еўра ўжо перадададзеныя PEN Ukraine.
Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў:
Fundacja Open Culture
Ul. Krakowskie Przedmieście 59/3A
20-076 Lublin, Polska
Nest Bank
IBAN:PL
Код SWIFT: NESBPLPW
- PLN: 06 1870 1045 2078 1068 6320 0001
- EUR: 76 1870 1045 2078 1068 6320 0002
- USD: 49 1870 1045 2078 1068 6320 0003
- GBP: 22 1870 1045 2078 1068 6320 0004
Кантакт: office@openculture.org.pl