Купалаўскі тэатр не выйдзе ў новым сезоне
На сустрэчы міністра культуры Юрыя Бонара з Купалаўскім тэатрам было паведамлена, што аднаўляць звольненага Паўла Латушку ніхто не будзе.

Бондар паведаміў, што кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка "быў звольнены законна". У адказ на гэта купалаўцы сказалі, што адкрываць новы сезон яны не будуць і скандавалі "Сыходзь" міністру культуры Бондару.