Лічбавае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы
13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova.
13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova.
Цырымонія адкрыцця фестывалю сабрала поўную залю гледачоў. Распачаў імпрэзу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, а пераняў эстафету куратар выставы Фёдар Ястраб. У сваім выступе
ён зазначыў важнасць таго, што ў гэты раз у выставе больш актыўна ўдзельнічаюць не толькі мінскія і замежныя творцы, але і прадстаўнікі беларускіх рэгіёнаў. Афіцыйнымі прамовамі цырэмонія не
абмежавалася – была невялічкая музычная частка і танцавальныя нумары.
Ужо ў трэці раз у галерэйным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўляюцца працы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. Традыцыйна фестываль не абмяжоўваецца візуальным мастацтвам: акрамя
пастаяннай экспазіцыі лічбавага фота і камп’ютарнай графікі адбудуцца паказы відэа-арту, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў, анімацыі і кароткаметражных фільмаў. Акрамя беларускіх мастакоў у
фестывалі прымаюць удзел аўтары з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі ды іншых краін.
Вынікі фестывалю падсумуе конкурс, пераможцаў якога вызначыць журы. У яго склад увойдуць кінарэжысёр Аляксандр Яфрэмаў, куратар фестывалю Фёдар Ястраб, дызайнер Аляксандар Шчэпікаў, фотамастак
Валерый Вядрэнка, рэжысёр-аніматар Аляксандр Ленкін і дызайнер Антон Баранаў. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях “Лічбавае фота, “Камп’ютарная
графіка, “Лічбавы жывапіс, “Відэа-арт, “Відэакліп музычны, “Анімацыя, “Рэкламны ролік і
“Кароткі метр.
Выстава працягнецца да 18 студзеня і скончыцца урачыстым закрыццём, уручэннем дыпломаў пераможцам конкурсу і канцэртам электроннай музыкі.