Латвійская артыстка спяе разам з Uzari па-беларуску
Папулярная латвійская артыстка Aisha сёння заспявае на беларускай мове разам з Uzari.

Aisha. Фота wikipedia.org
Сёння, 19 ліпеня, у рамках фэсту «Laima Rendezvous» у Юрмале, на сцэне канцэртавай залы Dzintari прагучыць беларуская мова. Uzari выканае песню “Новае кіно” разам з латвійскай спявачкай Aisha. Істотна, што артыстка адмыслова вывучыла тэкст на беларускай мове для супольнага выступу.
— Мне вельмі падабаецца беларуская мова і тое, што Uzari актыўна яе прасоўвае, у тым ліку за межамі сваёй краіны. Гэта выклікае ў мяне павагу і цікавасць да беларускай музыкі, — кажа Aisha, прадстаўніца Латвіі на конкурсе «Еўрабачанне 2010».

Міжнародны музычны фэст “Laima Rendezvous Jurmala” праходзіць у канцэрнай зале Dzintari з 2015 года і за гэты час заняў месца галоўнай музычнай падзеі летняга жыцця Латвіі. Кожны год фэст глядзяць больш чым 100 мільёнаў гледачоў па ўсім свеце.
Адзначым, што Uzari бярэ ўдзел у фэсце “Laima Rendezvous Jurmala” ў трэці раз.

Паводле прэс-рэлізу