«Ляпіс Трубяцкой» выступіць на мітынгу ў падтрымку Навальнага
У пятніцу, 6 верасня, на мітынгу прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага на праспекце Сахарава выступяць «Ляпіс Трубяцкой», «Наадя», Motorama, Вася Абломаў, «Несчастный случай», Владі, «Ночные снайперы».
![lapis.jpg lapis.jpg](/img/v1/news/full/lapis.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамілі COLTA.RU арганізатары. Мітынг узгоднены мэрыяй Масквы, заяўленая колькасць удзельнікаў — 25 тысяч чалавек. Як распавёў «Інтэрфаксу» кіраўнік выбарчага штаба Навальнага Леанід Волкаў, з вечара чацвярга плануецца перакрыццё руху, каб была магчымасць змантаваць сцэну.
Акцыя на праспекце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбаршчыкамі. Першапачаткова планавалася правесці яе на Вараб'ёвых гарах, але мэрыя адказала адмовай, спаслаўшыся на тое, што там ужо пачнуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада.
Час правядзення канцэрта: з 17:30 да 22:00.