Лявон Вольскі выдаў кліп на песню «Зніклыя людзі»

У сеціве адбылася прэм’ера першага сінгла з новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя». Відэа «Зніклыя людзі» зняў рэжысёр Арцём Лобач.

volski2018_photo03.jpg

Песня была напісаная год таму. Яна пра пэўны этап у жыцці, калі паступова сыходзяць сябры, знаёмыя, родныя. Нейкія моманты нагадваюць пра іх – месцы, рэчы, словы, музыка – а іх ужо няма. І чым далей, тым больш такога, – канстатуе Лявон Вольскі.



10 дзён таму музыка распачаў краўдфандынг на альбом «Гравітыцыя», які мае стаць завяршальным у трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Ужо сабрана 30% адсумы.

У якасці падзякі за падтрымку праекта фундатары могуць атрымаць разнастайныя лоты: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрта Лявона Вольскага. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна на сайце.
Паводле прэс-рэліза