Лявон Вольскі выступіць з калядным канцэртам у Празе 

Новы год, Каляды — час нечаканых цудаў, падарункаў, агеньчыкаў, казак, добрых зменаў і цёплых сустрэч з сябрамі і блізкімі людзьмі. Каб усё гэта было ў вас у новым годзе, можна пачаць яго з сапраўднай казкі — каляднага канцэрту Лявона Вольскага ў Празе!

mg_0689eb.jpg


Гэта будзе ня проста канцэрт, а добрая цёплая сяброўская сустрэча, абяцаюць яго арганізатары. «Мы адмыслова папрасілі Лявона ўзгадаць цікавыя і чароўныя гісторыі, якія адбываліся з ім у калядны і навагодні час. Таму, сябры, ад выступу можна чакаць прыемных нечаканасцяў, шчырых аповедаў і абавязкова — улюбёных спеваў. Падчас канцэрту Лявон абяцае распавесьці сакрэт. Які? Прыходзьце і даведвайцеся».
Iмпрэза адбудзецца 6 студзеня ў мiстычным клюбе "Mandragora" (Korunni 16, Praha 2).
Клiчце родных ды сяброў, прыходзьце з дзецьмi! Цуды здараюцца.
Столік можна замовіць тут. 
Падзея на ФБ.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +420774513107.