Макс Корж скасаваў канцэрты ў Расіі, якія планаваліся ў чэрвені-верасні 2022
Знакаміты спявак адказаў на закіды ў свой бок.

4 чэрвеня беларускі артыст Макс Корж выпусціў антываенны сінгл з тэкстам «Той правы, хто абараняе свой дом. Вясна рыдае. Украіна палае».
Але некаторых прыхільнікаў яго творчасці абурыла тое, што на сайце музыкі заставалася афіша канцэртаў, запланаваных сёлета ў гарадах Расіі.
На сёння ўсе гэтыя канцэрты скасаваныя. Прычыну Макс Корж патлумачыў у сваім інстаграме: «Не магу спяваць пра жыццё ў кайф, калі кожны дзень гэтыя жыцці адбіраюцца!»
