Максім Мірны выйшаў у фінал Уімблдона ў міксце
5 ліпеня ён атрымаў чарговую перамогу ў дуэце з тайваньскай тэнісісткай Хао-Чын Чань.
У паўфінале Мірны і Чань абыгралі леташніх пераможцаў турніру — Дэніэла Нестара (Канада) і Крысціну Младзенавіч (Францыя) — 7:6 (7:4), 7:5.
У вырашальным паядынку беларуска-тайваньскі дуэт згуляе з сербам Ненадам Зімонджычам і аўстралійкай Самантай Стосур.
На рахунку Максіма Мірнага ёсць перамога Уімблдонскага турніру: у 1998 годзе ён выйграў у пары з амерыканкай Серэнай Уільямс.