Мастацкі калектыў Slavs and Tatars адкрые ў Мінску выставу «Моваланд»

упершыню прадставіць у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сваю выставу. У цэнтры ўвагі мастакоў — рытуалы, мовы і ідэнтычнасці постсацылістычнага рэгіёна. Экспанаты для мінскай выставы адбіраліся і дапасоўваліся пры ўдзеле беларускіх мастакоў, што працавалі ў майстэрні Slavs and Tatars у Берліне ўвосень 2018 пры падтрымцы Гётэ-Інстытута.

movaland.jpg

З 22 лютага да 21 красавіка 2019 знакаміты берлінскі мастацкі калектыў Slavs and Tatars («Славяне і татары») 
Усе экспанаты выставы — вынікі грунтоўных навуковых даследаванняў і палявога збору інфармацыі. Месцам сустрэч і баўлення часу на выставе стане інсталяцыя PrayWay, якая абыгрывае адначасова традыцыйную раскладную падстаўку для чытання свяшчэнных тэкстаў у мусульманаў і тахту — распаўсюджаны тып мэблі для чайханы. Гукавая інсталяцыя «Лектар», пабудаваная на старажытным тэксце павучання будучых уладароў, адначасова нагадвае пра прыняты ў познім сацыялізме спосаб агучкі серыялаў — закадравы голас. Накладанне некалькіх моваў замінае слухаць, але ўздымае пытанне шматмоўя і аўтэнтычнасці. Творы Slavs and Tatars падкупаюць гумарам, моўнымі жартамі і пачуццёвым дызайнам, які пераносіць наведвальнікаў у часе і прасторы.
Адкрыццё выставы адбудзецца 21 лютага а 19-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) з удзелам Паяма Шарыфі, удзельніка групы. Уваход вольны.
20 лютага ў галерэі TUT.BY з лекцыяй «Transliterative Tease» («Транслітэрацыя, якая дражніць») выступіць Паям Шарыфі, удзельнік групы.
Апрача таго, адбудуцца экскурсіі па татарскім Мінску, урокі пляцення саламяных павукоў і іншыя імпрэзы, анонс якіх можна знайсці на старонках галерэі «Ў», Гётэ-Інстытута і ў сацыяльных сетках.

Slavs and Tatars — мастацкая біяграфія

Мастацкі калектыў стварыўся з чытацкага гуртка ў 2006 годзе. Сёння гэта знакаміты калектыў з міжнародным іменем. Апрача ўдзелу ў шматлікіх групавых выставах і біенале, такіх, як Маніфеста (2014), Венецыянская біенале (2014) або «Un Nouveau Festival» у Цэнтры Пампіду ў Парыжы (2013), Slavs and Tatars з 2008 года паказвалі свае творы на персанальных выставах у Музеі сучаснага мастацтва Salt Galata ў Стамбуле (2017), цэнтры сучаснага мастцтва ў палацы Уяздоўскіх ў Варшаве (2016), Blaffer Art Museum у Х’юстане (2016), Asia Art Archive у Ганконгу (2015), Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку (2012) і ў Венскім Сецэсіоне (2012).
Дадатковая інфармацыя:Ганна Карпенка, Tel.: +375 29 697 07 39Hanna.karpenko@gmail.com
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19Час працы: штодня з 12:00 да 20:00Уваход на выставу па квітках (5 BYN/3 BYN)+37529 3667516