Мастак Лявон Тарасэвіч стаў лаўрэатам прэміі Норвіда

Статуэтку і чэк на 20 тысяч злотых (6 380 даляраў) польскі мастак беларускага паходжання атрымаў падчас урачыстасці ў Каралеўскім замку ў Варшаве.



biez_nazvy.jpg

Лявон Тарасевіч. «Без назвы»
Лявон Тарасэвіч стаў лаўрэатам Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва». Узнагароду мастак здабыў за выставу ў галерэі «Spokojna», а таксама адкрытай галерэі ў Доме Палёніі ў Варшаве.
Польскі мастак беларускага паходжання (нарадзіўся ў 1957 г. у в. Валілы на Падляшшы) Лявон Тарасэвіч вучыўся ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у шэрагу выставаў у Польшчы і за мяжой. Прадстаўляў Польшчу на 49-ым Біенале мастацтва ў Венецыі.
Уручэнне Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда адбылося ў 192-ю гадавіну з дня нараджэння класыка польскай літаратуры. Узнагароды прысуджаюцца ў намінацыях: літаратура, музыка, тэатр, выяўленчае мастацтва.
radyjo.net