«Міцкевіч яднае»: беларуска-польска-літоўскія чытанні ў Мінску
З нагоды 220-годдзя Адама Міцкевіча, якое святкуецца сёлета, Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з «Пана Тадэвуша».
Litwo! Ojczyzno moja!... Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!... Lietuva! Mano gimtinė!...
Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?
Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага Адама Міцкевіча, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.
Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.
Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (рэжысёр — Андрэй Саўчанка).Музыка — Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў,Выканаўцы — гурт „Vuraj”.
Чытанні адбудуцца 22 верасня 2018 года з 15-ай да 18-ай гадзіны ў Доме Дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28).
Уваход вольны!