Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску (фота + відэа)
У Віцебску згулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі” — жартаўлівае вяселле, якое, згодна традыцыі, ладзіць моладзь, каб пары маглі лепш знаёміцца паміж сабой.
Аўтэнтычны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся ў Лепельскім раёне і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, таксама гэтая гульня прапанаваная ад нашай краіны да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
У Віцебску калядны абрад адраджаюць і папулярызуюць сябры аматарскага этнаграфічнага аб’яднанне “Поўнач” і ўдзельнікі гурта “Паўночная Сухадроўка”, якія ўжо пяты год праводзяць “Жаніцьбу Цярэшкі” ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”.
Сёлета гульня праходзіла пад багаты музычны акампанемент: музыка з Лепеля Васіль Шкіндзер прывёз дуду і скрыпку, акрамя гэтага былі бубен, барабан, тамбурын і там-там.
Непасрэдны ўдзел у гульне прымалі каля паўтары дзясяткі пар, яшчэ прыкладна столькі ж людзей прыйшло паглядзець на цікавы абрад.