У Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак

6 студзеня ў Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак.



f9487a59_be33_4659_8c7c_63065893a9c1.jpg


Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Парыжы, паведамляе прэс-служба пасольства.
Прысутным былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Калядаў у Беларусі. 
На вечары гучалі беларускія народныя і сучасныя песні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія пражываюць у Парыжы, у тым ліку з рэпертуару ансамбля "Песняры", вядомых беларускіх кампазітараў Мулявіна, Лучанка, Жыновіча, Цікоцкага, Агінскага і іншых.
Падчас вечара адбылася дэгустацыя куцці і іншых беларускіх страў.
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускіх традыцый.
На вечары прасутнічала каля шасцідзесяці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжан, паведамляе пасольства.
Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларускіх Калядак на штогадовай аснове.
Госці вечара атрымалі ў якасці падарунку календары на 2015 год Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН