«Мова Нанова» запісала кавер на BRUTTO: «Родны край» у кліпе спяваюць 16 дзяцей

Здымкі кліпа праходзілі ў Лошыцкім парку, каля маляўнічых руінаў вадзянога млына 1901 года. Рэпетыцыі трывалі тры тыдні, а ў здымках быў задзейнічаны квадракоптар.


Песня «Родны край» Сяргея Міхалка (BRUTTO) была абраная нездарма: з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца.
У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.
Гітара: Уладзімір Пыльчанка.
Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.
Паводле http://www.movananova.by