Музыка яднае. Першы фэст прагрэсіўнага рока і метала (фота)

У першы майскі дзень на сцэне паба «Бруге» сабраліся прадстаўнікі чатырох беларускіх рок-гуртоў: «Endogenesis», «Asymmetry» , «Wayla» і «Re1ikt».

7_8_fest__pavel_aksinovicz___2_.jpg

Музыкаў яднае блізкія паводле гучання накірункі, а менавіта прагрэсіўны рок і прагрэсіўны метал. У выніку атрымаўся першы мінскі «7/8 фэст» такой музыкі.
Наведвальнікі атрымалі амаль 5 гадзін  наймагутных гітарных партый з глыбокімі павольнымі тэмамі, мужчынскі і жаночы вакал, джэнці і арт-рок, імклівыя рыфы і фолькавыя матывы.