Музыка на вакзале, «Свабодны раяль» і вялікі канцэрт — «Класіка ля Ратушы з velcom» у Віцебску

Оўпэн-эйр класічнай музыкі пад адкрытым небам упершыню пройдзе ў цэнтры Віцебска 7 верасня. Напярэдадні адкрыцця фестывалю арганізатары і музыкі падрабязна распавялі пра праграму і іншыя музычныя неспадзяванкі, якія чакаюць віцяблян.

vitebsk.jpg

Сёлета ўпадабаны мінчукамі фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» адпраўляецца ў Віцебск. Музычнае падарожжа пачнецца на віцебскім чыгуначным вакзале. З 3 па 7 верасня прыбыццё цягнікоў з Мінска ў дзённы час сутак будзе суправаджацца класічнымі мелодыямі. Віцябляне і госці горада пачуюць урыўкі з твораў Пятра Чайкоўскага, Людвіга ван Бетховена і Гектара Берліёза.
Канцэрт для ўсёй сям'і «Класіка ля Ратушы з velcom» у Віцебску арганізуе Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы кампаніі velcom, выступленні творчых калектываў і выканаўцаў — дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт».
«Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» чатыры гады збірае дзясяткі тысяч чалавек пад адкрытым небам у Мінску. А значыць, такі арыгінальны фармат класічных музычных мерапрыемстваў запатрабаваны і прыйдзецца даспадобы віцебскай публіцы. Бо менавіта ёй першай пасля сталіцы трэба будзе ацаніць спалучэнне класічнай музыкі і фестывалю пад адкрытым небам. Віцебск часта прымае розныя музычныя і культурныя падзеі, і «Класіка ля Ратушы з velcom» стане яркім упрыгожваннем яго жыцця», — адзначыла начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак.
Яшчэ адзін яскравы сюрпрыз у рамках фестывалю — акцыя «Свабодны раяль». Для мінчан яго з'яўленне на вуліцах горада падчас правядзення фестывалю ўжо стала прыемнай традыцыяй. Упершыню гэтая акцыя пройдзе і ў Віцебску. 7 верасня ў 17:00 каля ўваходу ў канцэртную залу «Віцебск» з'явіцца акустычны раяль, на якім любы ахвотны зможа прадэманстраваць музычныя здольнасці і выканаць любімыя творы. «Свабодны раяль» адкрыты для любых музычных жанраў, ад класікі да рока. Акцыя працягнецца адну гадзіну. Пасля яе завяршэння кожны ўдзельнік атрымае ў падарунак партрэт ад вулічных мастакоў.
«Віцебск — радзіма Марка Шагала, тут тварыў Казімір Малевіч, вучыўся Васіль Быкаў. Мы рады, што першы канцэрт фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» за межамі сталіцы пройдзе менавіта ў горадзе, які так шмат даў беларускай і сусветнай культуры. Спадзяюся, што віцябляне правядуць пятнічны вечар 7 верасня разам з намі і адкрыюць для сябе класічнае мастацтва ў новым святле», — заявіў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.
Канцэрт класічнай музыкі пад адкрытым небам пачнецца ў 19:00 на пляцоўцы перад канцэртнай залай «Віцебск». Гледачы ўбачаць і пачуюць выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Музычная капэла «Санорус» (дырыжор Аляксандр Хумалай). Перад гасцямі фестывалю выступяць вядомыя музыкі: салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ірына Кучынская, скрыпачка Аксана Герасімёнак і баяніст Андрэй Цалко. У рамках музычнай праграмы «Ад Барока да Сучаснасці» яны выканаюць творы Антоніа Вівальдзі, Вольфганга Амадэя Моцарта, Атарына Рэспігі, Аляксандра Глазунова, Артура Маркеса і многіх іншых.
«У сучасным рытме жыцця ў многіх людзей не хапае часу наведваць канцэртныя залы і пляцоўкі. Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» выводзіць класічную музыку на вуліцы і робіць яе бліжэйшай і больш зразумелай для слухачоў. Наведвальнікі фестывалю ў Віцебску пачуюць творы са скарбніцы сусветнай музычнай культуры: «Поры Года» Вівальдзі, «Сімфонію №41» Моцарта, «Аканкагуа» П'яцолы і іншыя шэдэўры класікі», — адзначыў Аляксандр Хумалай, дырыжор Музычнай капэлы «Санорус».
Канцэрт будзе даступны не толькі ля сцен канцэртнай залы «Віцебск», але і ў прамым эфіры дзякуючы сэрвісу лічбавага тэлебачання VOKA. Атрымаць асалоду ад выступлення музыкаў можна будзе праз мабільны дадатак VOKA ў сетцы любога мабільнага аператара, на сайце voka.tv, а таксама па тэлевізары праз прыстаўку або SMART TV — усім жадаючым і абсалютна бясплатна.
Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» праводзіцца ў Мінску з 2015 года. На працягу двух летніх месяцаў — з ліпеня па жнівень — кожны суботні вечар ён знаёміць гледачоў з сусветнымі шэдэўрамі класічнай музыкі і лепшымі музычнымі калектывамі Беларусі і іншых краін. У гэтым годзе фестываль «Класіка каля Ратушы з velcom» падоўжыўся з 14 ліпеня па 25 жніўня і сабраў больш за 50 тысяч гледачоў, з якіх 12 тысяч — у рэжыме онлайн па ўсёй Беларусі.
Паводле прэс-рэлізу