На 69-м годзе жыцця памёр спявак Барыс Маісееў. Ён нарадзіўся ў Беларусі

Расійскі спявак Барыс Маісееў памёр на 69-м годзе жыцця. Пра смерць выканаўцы журналістам паведаміў яго арт-дырэктар. У апошнія гады ў Маісеева былі праблемы са здароўем, ён аднаўляўся пасля перанесеных інсультаў.

tass_4188755.jpg

Барыс Маісееў — савецкі і расійскі спявак, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст РФ. Ён з'яўляецца шматразовым лаўрэатам расійскіх музычных прэмій.

Цікава, што нарадзіўся Маісееў у Беларусі. Яго маці была савецкім палітвязнем, будучы артыст з'явіўся на свет у калоніі ў Магілёве.