На Нацыянальны конкурс «Лістапад» прыйшло 80 заявак

На нацыянальны конкурс кінафестывалю "Лістапад" пададзеныя 80 заявак. 

listapad_1109.jpg

Пра гэта прадстаўнікі кінафоруму Ігар Сукманаў і Мікалай Лаўрэнюк распавялі падчас "Кінаснядання" ў "Прэс-клубе". Па іх словах, дасылаць фільмы на ўдзел у конкурсе можна было да 9 верасня.
80 — гэта агульная лічба дасланых працаў. Сярод іх ёсць як поўнаметражныя, так і кароткаметражныя фільмы, а таксама дакументальнае кіно.
25-ы па ліку кінафэст пачнецца ў Мінску 2 лістапада.
Паводле euroradio.fm