На «Камяніцу» не прапускалі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам
У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў VI фольк-фестываль «Камяніца».
Удзельнікамі свята сталі беларускія і замежныя фольк-гурты.
Традыцыйна падчас фольк-фэсту «Камяніцы» працавалі мастацкія выставы, свае работы прэзентавалі ткачы, ганчары і разьбяры, працавалі майстар -класы.
Таксама ўсе ахвочыя маглі наведаць кірмаш традыцыйных рамёстваў, паўдзельнічаць у старадаўніх танцах і гульнях. Наведвальнікаў было больш за 7 тысяч чалавек.
З непрыемнасцяў — міліцыя не дазваляла праходзіць у адзенні з выразнымі «Пагоняй»
і бел-чырвона-белым сцягам, настойліва прасіла хаця б вывернуць навыварат.
svaboda.org