NaviBand, Vuraj, Akute і іншыя хэдлайнеры «Басовішча» (фота)

У Гарадку на Беласточчыне адбыўся фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017». Прапануем некалькі фотаздымкаў з другога дня фэста, якія, спадзяемся, у нейкай ступені перадаюць атмасферу, што панавала на сцэне і ў глядацкай зоне.


Разынкай першага дня, 14 ліпеня, большую частку якога займала конкурсная праграма сярод маладых калектываў, былі гурты Relikt, “Дай дарогу!” і “Нагуаль”. На другі дзень, 15 ліпеня, гасцей фэста зараджалі пазітывам “Манетны двор”, “Стары Ольса”,“Вурай”, а ноч запальвалі польскі рэп-гурт Łona, Webber & The Pimps, беларускія выступоўцы на Еўрабачанні NaviBand, украінскі рэп-гурт з цяжкой музыкай “Вагонаважатые”, Akute, Warsaw Balkan Madness.