Naviband выпусцілі новы кліп на ўкраінскай мове
Беларуская група Naviband, здаецца, адчула прыход восені — і выпусціла меланхалічная песню «Сумно мора» на ўкраінскай мове. У кліпе Ксенія і Арцём шпацыруюць на пляжы ля мора.
![naviband_8212_sumne_more.jpg naviband_8212_sumne_more.jpg](/img/v1/images/naviband_8212_sumne_more.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэліз прысвечаны туру групы па Украіне, які мае адбыцца ў кастрычніку-лістападзе.
Зрэжысаваў кліп Антон Мамоненка, музыку Ксенія напісала сама, а словы — разам з Арцёмам. У каментарах да групы ўжо звярнуўся кіеўскі рэжысёр, які пажадаў сустрэцца з імі, калі яны прыедуць у сталіцу Украіны. Шмат каментароў і на ўкраінскай мове — некаторыя адзначаюць, што «І як же все таки дивно, що білоруси українською співають краще, ніж половина українських артистів».
Паводле kyky.org