«Незалежны позірк» — новае беларускае кіно на вялікім экране
З 28 красавіка да 1 мая ў «Доме кіно» ў межах праекту «Незалежны позірк» адбудуцца паказы кароткаметражных фільмаў маладых рэжысёраў.

Частку праграмы складаюць фільмы
беларускага кінафестывалю "Лістапад". Гэтыя стужкі заходнія і
беларускія эксперты лічаць прарывам у айчынным кінематографе. Сярод іх “Сапраўдная амерыканка” Дар'і Жук, “ОБНЦБНЧА” Максіма Лушчыка, “Адной крыві” Мітрыя Сямёнава-Алейнікава,
“Баба, Ваня і каза” Дар'і Юркевіч.

кадр з фільма Ігара Чышчэні
Гледачоў чакаюць і прэм’ерныя паказы: гісторыя кахання “Ро і Дж” Яўгена Лыткіна і Максіма Малахава, створаная з дапамогай краудфандынга, прыпавесць пра чалавечыя ўзаемаадносіны “Бліжэй, чым ты думаеш” Арцёма Лобача, а таксама фільм пра Чарнобыльскую катастрофу “Лічыльнік шчасця” Ігара Чышчэні, зняты ў межах праекта “Kinosprint”.
Стваральнікі праекту зазначаюць, што зараз нараджаецца новае беларускае кіно — не дзяржаўнае і не камерцыйнае, а аўтарскае, асабістае, незалежнае.
Найперш новаму пакалення кінематаграфістаў патрэбна падтрымка гледачоў — іх зацікаўленасць ды жывы водгук.
У дзень адкрыцця фестывалю ў кінатэатры
адбудзецца выступ удзельнікаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-
Паказы распачынаюцца а 19.00 у “Доме кіно”.
Арганізатары праекта — УП “Кінавідэапракат” і Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”.