«Няўпэўненасць і з густам» прагучала ад Іллі Фаляжынскага ў «Графіці» (фота)

Як вядома, сярэдзіна лета не сезон канцэртных выступаў у клубах. Але гэта не стала перашкодай для маладога выканаўцы Іллі Фаляжынскага, які разам з Андрэям Сянькевічам прадставіў сваю праграму «Няўпэўненасць і з густам» 4 жніўня ў мінскім пабе «Графіці».

njaupeunennasc_i_z_hustam____pavel_aksinovicz___16__logo.jpg


Выступ распачаў крыху больш сталы Андрэй Сянькевіч. Музыка грае як у гурце «Коктейль Шаляпина», так і сольна. Андрэй прызнаўся, што яго можна называць бардам, бо на яго думку гэтае паняцце ўжываецца цяпер толькі да выканаўцаў аўтарскай песні з Беларусі ды Расіі. Спявак прадставіў некалькі кампазіцый у накірунку індзі-фолк на рускай і беларускай мовах.

njaupeunennasc_i_z_hustam____pavel_aksinovicz___3__logo.jpg


Прыкладна праз 30 хвілін свайго выступу Андрэй перадаў гітару Іллі. 21-гадовы музыка піша песні і ўласныя вершы са студэнцкіх гадоў і ўжо выступаў на «Бардаўскай восені». У сэт-ліст увайшлі 11 твораў — 9 уласных песень, адзін кавер і кампазіцыя на верш іншай паэткі. Гэта пакуль увесь асноўны запас песень, якія выйдуць неўзабаве ў дэбютным альбоме.

njaupeunennasc_i_z_hustam____pavel_aksinovicz___9__logo.jpg


Пасля заканчэння канцэрту Ілля Фаляжынскі пастараўся адказаць на ўсе пытанні наведвальнікаў, якія загадзя напісалі іх і паклалі ў «чароўную шляпу».

njaupeunennasc_i_z_hustam____pavel_aksinovicz___15__logo.jpg


Пытанні ў асноўным былі на тэму творчасці выканаўца, многія цікавіліся выхадам альбому. Былі і даволі забаўныя пытанні: «Калі б ты быў жывёлай, то якой і якога колеру?». На што музыка адказаў: «Жоўтай змяёй». На развітанне Ілля сыграў яшчэ раз адну з сваіх галоўных песень – «Няўпэўненасць».