«Re1ikt», «U.G.Oslavia» і «Teleport» на «Заспявай 3.0» (фота)
У летнім дворыку кавярні Chill Out працягваецца сэрыя выступаў у межах конкурсу «Заспявай 3.0». У пятніцу, 5 жніўня, у ім прымалі удзел фіналісты праекту Ян Жанчак і гурты «U.G.Oslavia» і «Teleport». Падтрымаць канкурсантаў вырашылі і музыкі «Re1ikt» разам з Сержуком Доўгушавым, якія адмыслова на вечар стварылі супольны гурт.
![concert11_logo.jpg concert11_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert11_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першым на сцэну выйшаў Ян Жачак. Музыка вядомы ўдзелам у «Пяснярах»
і гуртах «In Search For», «Яnkey». Сёлета ён дэбютаваў з сваім сольным
праектам. На конкурс спявак падаў песню «Успаміны», напісаную на верш бацькі,
паэта Барыса Жанчака. Сярод фаварытаў конкурсу яе назвалі сябры журы Алег
Хаменка і Яўген Карпаў. У выпадку перамогі, Ян хацеў бы ўкласці грошы,
атрыманыя ў якасці прызу, у свой дэбютны сольны альбом.
![concert3_logo.jpg concert3_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert6.jpg concert6.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Другія удзельнікі канцэрту гурт «U.G.Oslavia», прэтэндуюць на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавер». Каманда зрабіла сваю версію знакавай песні «N.R.M.» — «Фабрыка». Сярод сябраў журы яна надзвычай захапіла Глеба Лабадзенку і Ганну Янкуту. Сваю творчасьць музыкі пазыцыянуюць як «рок-н-рол і бла-бла-бла», актыўна выступаюць, а летась былі намінаваныя ў намінацыі «Дэбют году» на прэміі «Rock Profi». Калектыў прадставіў, па іх словах, незвычайны акустычны сэт і па часе самы доўгі з усіх фіналістаў.
![concert8_logo.jpg concert8_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert8_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert9_logo.jpg concert9_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert9_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert12_logo.jpg concert12_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert12_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert14_logo.jpg concert14_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert14_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Трэцім выступіў Яўген Цярэнцьеў з гуртом Teleport. Хлопцы
адзіныя з прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Замежны пераклад». Летась
выканаўца ўжо ўдзельнічаў у конкурсе і быў адзначаны ў ліку лаўрэатаў у
намінацыі «Беларускі кавер» за інтэрпрэтацыю «песняроўскага» шэдэўра
«Зачараваная».
Гэтым разам Яўген падаў заяву адразу ў дзве намінацыі — у «Беларускі кавер» песню «Вераніка» (зусім крыху ёй не хапіла, каб трапіць у фінал), а ў «Замежны пераклад» — беларускамоўную версію песні расейскага гурта «Кипелов» — «Ноч у ліпні», дзякуючы якой і трапіў у другі раўнд конкурсу. Cярод найлепшых гэтую песню назвалі Сяргей Пукст і Павал Бераговіч.
![concert16_logo.jpg concert16_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert16_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert17_logo.jpg concert17_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert17_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert19_logo.jpg concert19_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert19_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert20_logo.jpg concert20_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert20_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Так склалася, што наш вакаліст Уладзімір Казлоў не зможа
ўзяць удзел у канцэрце, таму мы вырашылі запрасіць Сержука, які выканае песні
Re1ikt па-свойму, — кажа лідар і бубнач «Re1ikt» Аляксандар Дземідзенка.
Вясной «Vuraj» і «Re1ikt» прэзентавалі сумесны самотнік «Вылэтай, пэрэпылко» — рок-версію палескага народнага спеву. А цяпер пайшлі далей — падрыхтавалі цэлую праграму, у якой перапляліся розныя музычныя стылі, народныя і аўтарскія спевы.
![concert21_logo.jpg concert21_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert21_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert22_logo.jpg concert22_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert22_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert23_logo.jpg concert23_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert23_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![concert24_logo.jpg concert24_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert24_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяржук Доўгушаў чатыры гады таму выходзіў у якасці франтмэна
«Re1ikt» дзеля выступу на «Halfway Festival» у Беластоку і фэсце
«Наш Грунвальд».
«Мне цікавы досвед супрацы з рок-камандай, бо гэты стыль вельмі паважаю, а з гуртом «Re1ikt» у нас супадаюць погляды на музыку, таму з задавальненнем выступлю разам з імі», — кажа Сяржук Доўгушаў.
![concert25_logo.jpg concert25_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/concert25_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)