Нобелеўскія лаўрэаты: Расія знішчае сэнс словаў

Група пісменнікаў з розных краін, уключна з двума нобелеўскімі лаўрэатамі, асудзіла прапаганду расійскіх ўладаў, якія «выкарыстоўваюць словы, каб знішчыць сэнс».



ljosa.jpg

Адзін з падпісантаў заявы, нобэлеўскі ляўрэат Марыё Варгас Льёса
Заява ў справе «хваляў прапаганды», узнятых у Расіі ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны, была прынятая на сустрэчы міжнароднага ПЭН-клубу, арганізаванай у Стакгольме.
Пісменнікі – у іх ліку Марыё Варгас Льёса і Тумас Транстрэмэр, якія атрымалі нобелеўскія прэміі па літаратуры ў 2010 і 2011 гадах адпаведна – падпісаліся пад дакументам, які асуджае «цунамі» расійскага заканадаўства, накіраванага супраць свабоды слова, а ў прыватнасьці: «падыход да міжнародных недзяржаўных арганізацый як да замежных агентаў; законы супраць гомасэксуалістаў; закон, які дазваляе блакаваць інтэрнэт-сайты без судовага рашэння; законы супраць свабоды абмеркавання расійскай гісторыі; закон аб знявазе рэлігійных пачуццяў».
Заява цытуе становішча расійскага ПЭН-цэнтру, які ў сувязі з антыўкраінскай прапагандай у Расіі адзначае, што «словы з'яўляюцца адзіным сродкам, пры дапамозе якога мы будуем сэнс і выказваем рэчаіснасць», а «расійскія ўлады цяпер выкарыстоўваюць словы, каб знішчыць сэнс». «Само сабой разумеецца, што гэта злачынства супраць культуры» – дадае расійскі ПЭН-цэнтар.
Заява таксама цытуе выступленне расійскай пісьменніцы Людмілы Уліцкай, якая сказала ў Стакгольме, што ў Расіі «хлусня атручвае розум тых, хто не мае іншых крыніцаў інфармацыі», чым афіцыйныя.
Тэкст заявы быў папярэдне падрыхтаваны расійскімі і ўкраінскімі пісьменнікамі, прадстаўленымі ў ПЭН-цэнтрах сваіх краінаў, а прыняты ў Стакгольме на пасяджэнні, у якім акрамя расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў бралі ўдзел сябры ПЭН-цэнтраў Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Эстоніі, Славеніі і Нямеччыны.
svaboda.org