Новыя кадры для новай Беларусі

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў «Studium Europy Wschodniej UW» Варшаўскага ўніверсітэта аб'явіў набор кандыдатаў на праграму дыпламатыі.

univer.jpg

Гэты курс з'яўляецца працягам праекта па падрыхтоўцы спецыялістаў у рамках праграмы «Салідарны з Беларуссю».
Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта — гэта ўнікальная праграма па навучанні новых беларускіх дыпламатычных кадраў у Польшчы. Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і інш.
Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных лектараў і дыпламатаў, у супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Патрабаванні да кандыдатаў :
беларускае грамадзянства;
поўная вышэйшая адукацыя (прыярытэтныя спецыяльнасці: права, гісторыя, міжнародныя адносіны, палітычныя і сумежныя навукі);
веды і цікавасць да пытанняў у галіне палітыкі і міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
веданне англійскай мовы на мін. B2 (забеспячэнне разумення лекцый і актыўнага ўдзелу ў праграмных занятках);
веданне польскай мовы
узрост: да 35 гадоў.
Праграма прапануе:
бясплатнае навучанне;колькасць месцаў: 20;унікальная, модульная адукацыйная праграма, накіраваная перш за ўсё на атрыманне вопыту і практычных навыкаў;мовы выкладання курса: польская, англійская, беларуская, руская;інтэнсіўны курс польскай мовы падчас праграмы;інтэнсіўны курс французскай мовы падчас праграмы;магчымасць прайсці стажыроўку / атрымаць вопыт у вядомых польскіх установах, а таксама, калі атрымаецца, міжнародных і наднацыянальных;штомесячная стыпендыя ў памеры 2400 злотых (выплачваецца толькі падчас знаходжання ў Польшчы).Апошні тэрмін падачы заявак: 25 лістапада 2022 года, 23:59 па польскім часе.
Увесь кошт удзелу ў Праграме будзе пакрыты са сродкаў дапамогі Урада Рэспублікі Польшча, у рамках праекта «Салідарныя з Беларуссю».
Фармат рэалізацыі праграмы будзе залежаць ад развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі ў Польшчы.
Падрабязнасці па спасылцы.