Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс «BULBAMOVIE 2014»

Зноў чакаем маладога духам, цікавага i незалежнага кіно беларускай вытворчасці. У сувязі з тым, што сітуацыя незалежнага беларускага кіно не вельмі вядомая, арганізатарам фэсту цяжка прадбачыць колькасць і якасць фільмаў, якія будуць заяўленыя на конкурс. Таму і ў гэтым годзе не будзе падзелу на категорыіі (дакументальны, мастацкі фільм і анімацыя). Мы нацэленыя на кароткаметражнaе кіно, але калі прыйдзе на конкурс поўнаметражны шэдэўр, ён таксама будзе ўдзельнічаць у конкурсе.



bulba2014baner_by.jpg

Мэта конкурсу ў межах нашага фэстывалю — шукаць новыя кіна-таленты ў беларускай прасторы. Фільмы будзе глядзець і ацэньваць міжнароднае журы (польска-беларускае). На дадзены момант можам сказаць, што напэўна будзе два вельмі знакамітых дакументаліста (з польскага і беларускага боку).

Фестываль адбудзецца ў Варшаве ў чацьвёрты раз. Сёлетні, як кажа арганізатар Януш Гаўрылюк будзе складвацца амаль толькі і выключна з прэм'ераў. Варшаўскія кінаманы змогуць паглядзець між іншым: апошнюю дакументальную стужку Сяргея Лазьніцы "Майдан”, мастацкі фільм беларускага дакументаліста Віктара Асьлюка "Рускі” паводле апавядання Максіма Гарэцкага, новы нeзалежны фільм Андрэя Кудзіненкі "Hard Reboot” а таксама ў рамках фестывалю адбудзецца прэзэнтацыя агульнабеларускага кіно-праекту Хранатоп.

Пераможцаў чакаюць узнагароды:
Залатая Бульба 2014 — 2500 злотых
Срэбраная Бульба 2014 — 1500 злотых
Бронзавая Бульба 2014 — 1000 злотых
ды іншыя прызы.

Фільмы чакаюць да 10 верасня 2014 года.

Tэрмін падзеі 24–26 кастрычніка 2014 г. Кінотэатр Muranów.

https://www.facebook.com/bulbamovie?ref=tn_tnmn

 Iнфармацыi і заяўкі на фільм знойдзеце тут: www.bulbamovie.pl