Пад Паставамі рэканструявалі бой Першай сусветнай

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны прайшла пад Паставамі.



rekanstrukcyja_vajna_8.jpg

Прымеркаваная рэканструкцыя была да 100-годдзя заканчэння вайны і 102-годдзю “Нарачанскай наступальнай аперацыі”, паведамляе «Радыё Рацыя».

 Аднаўлялася гістарычная падзея ля вёскі Дукі паблізу возера Задзеўскае, дзе ў той час праходзіла лінія фронту. Там і да гэтай пары захаваліся фартыфікацыйныя збудаванні.

rekanstrukcyja_vajna_11.jpg
rekanstrukcyja_vajna_10.jpg



Паназіраць за рэканструкцыяй сабралася некалькі тысяч пастаўчан і гасцей горада. Паўдзельнічаць у рэканструкцыі прыехалі сябры гістарычных клубаў і аматары ваенных рэканструкцый з Беларусі, Расіі ды Кітаю.

Па словах мясцовага краязнаўцы Міхася Гіля, рэканструкцыя бою была, сапраўды, набліжаная да рэальных падзеяў тых часоў.

— Усё больш-менш рэальна. Шмат ахвяр бессэнсоўных было, безумоўна. Найбольш — з расійскай арміі, бо яны загадзя былі не ў выгодных пазіцыях і бралі вышыню праз калючы дрот. Але ж гэта цікава для людзей. Усё-такі відовішча. 100 гадоў вайне. Хоць зараз пачалі ўспамінаць.

rekanstrukcyja_vajna_5.jpg



rekanstrukcyja_vajna_2.jpg



Ваенна-гістарычная рэканструкцыя праходзіла ў Паставах упершыню, але ўлады і жыхары горада спадзяюцца, што падзея стане традыцыйнай. У гэты дзень можна было наведаць і выставу “Рэха Вялікай вайны” калекцыянераў Мамошкіна, Варанца і Антановіча. А таксама музейную экспазіцыю, прысвечаную Першай сусветнай вайне.



https://www.racyja.com/hramadstva/rekanstruktsyya-boyu-pershaj-susvetnaj-p/