Падлеткі змогуць выйграць Apple за беларускую класіку
З 11 кастрычніка пачаўся трэці сезон праекту «Чытаем па-беларуску з velcom»! Калі раней ён выглядаў як шэраг крэатыўных урокаў для малодшых школьнікаў з усёй Беларусі, то зараз — гэта конкурс на лепшае дэкламаванне твораў беларускай класікі.

Сёлета журы будзе ацэньваць школьнікаў па відэа, якія яны самі будуць здымаць і выкладаць у сацыяльныя сеткі. На пытанне “чаму арганізатары вырашылі аб’яднаць літаратуру і сацыяльныя сеткі”, прадстаўніца кампаніі velcom Дар’я Пракаповіч, адказала наступнае: “Такі фармат дыктуе нам сам час”.
Адкрыццё новага сезону праекта адбылося ў школе №136 Мінска. Менавіта з гэтай школы два гады таму пачалася рэалізацыя праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”. Журы конкурсу застаюцца ўсе тыя ж — дзіцячая паэтка Раіса Баравікова, рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі і тэлевядучы Юры Жыгамонт.

Сёлетнія ўдзельнікі праекту —
гэта вучні 7 і 8 класаў. Удзел у конкурсе складаецца з некалькіх этапаў.
Спачатку вучань мусіць абраць той твор, які яму захацелася выразна прачытаць.
Далей ён павінен зрабіць відэа з дэкламаваннем твору, якое будзе цягнуцца не
больш за 2 хвіліны. Перад тым, як пачаць чытаць твор, удзельнік павінен назваць
сваё імя і прозвішча, горад ці вёску, дзе ён жыве, школу і клас, дзе ён
навучаецца.

Вучні школы №136
У відэа можна выкарыстоўваць касцюмы і дэкарацыі. Калі відэа будзе гатова, канкурсант павінен выкласці яго ў сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. А пасля выслаць спасылку з відэа на адмысловую пошту: movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў будуць прымацца да 30 лістапада 2017 году.
На першым этапе праекта будуць
вызначаны 30 лепшых вучняў з кожнай вобласці і гораду Мінска. З люты па красавік
2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы конкурсу, дзе чытальнікі выступяць перад
журы ўжывую. Пяцёра лепшых вучняў ад кожнага рэгіёна будуць ўзнагароджаны смартфонамі
і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў фінале рэспубліканскага
конкурсу, які пройдзе ў Мінску ў траўні 2018года. Пераможцам конкурсу будуць падораны смартфоны
мадэлі Apple.

Хелена Мерааі і Руслан Асланаў
На адкрыццё трэцяга сезону праекту завітала сёлетняя прадстаўніца Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні Хелена Мерааі. Яна падзялілася, што для яе беларуская мова — гэта сапраўдны скарб. А разам з колішнім прадстаўніком нашай краіны на дзіцячым Еўрабачанні Русланам Асланавым дзяўчына прачытала верш Пімена Панчанкі “Родная мова”.
Нагадаем, што праект “Чытаем
па-беларуску з velcom” існуе ўжо трэці год пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Вучні атрымлівалі прызы за правільныя адказы на пытанні ў апытанцы
Раней праект быў накіраваны на вучняў 2-3 класаў, у якім ўзяло ўдзел дваццаць тры тысячы малодшых школьнікаў. Удзельнік праекту, сярод якіх была і лёгкаатлетка Аліна Талай, і прадстаўнікі БАТЭ, аб’ёздзілі з урокамі 40 мясцін Беларусі. Мерапрыемствы праводзіліся ў Гарадзенскім палацы, Віцебскім тэатры “Лялька”, музеі “Беларуськалій” у Салігорску… Цэнтральным мерапрыемствам стала закрыццё мінулага сезону ва ўнутраным дворыку БДУ, дзе школьнікі з усёй Беларусі прайшлі заключны квэст на веданне беларускай літаратуры.