Сяржук Доўгушаў спяваў для беларусаў Нью-Ёрку (фота, відэа)
6 і 7 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбыліся два канцэрты Сержука Доўгушава, этнографа, саліста Дзяржфілармоніі, лідара гурта Vuraj, ініцыятара
"Спеўнага сходу".

Выканаўца пазнаёміў публіку з традыцыйнымі музычнымі інструментамі: колавай лірай, акарынай, жалейкай, сапілкамі розных памераў.
Па традыцыі спеўных сходаў Сяржук заахвочваў публіку спяваць разам з ім, і зала ў захапленні падхоплівала: "Штось у лесе гукае, Салавейка спявае..."
Акрамя народных песень спявак выканаў некалькі аўтарскіх на словы Уладзіміра Караткевіча.