Паэтычны конкурс «Рухавік-2016» ад «Арт сядзібы»: адкрыты прыём заявак
«Арт Сядзіба» распачынае другі паэтычны конкурс «Рухавік-2016». На гэты раз удзел у конкурсе могуць прымаць паэты не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Украіны. Заяўкі на ўдзел прымаюцца з 1-га жніўня да 1-га верасня.
З дасланых заявак арганізатары выбяруць лепшых паэтаў, якія і будуць удзельнічаць у конкурсе. Мова вершаў: беларуская, руская або ўкраінская.
З верасня па снежань 2016 года два разы на месяц на сцэне аднаго са сталічных бараў будуць адбывацца батлы паміж маладымі літаратарамі. У кожнай імпрэзе будуць удзельнічаць 12 паэтаў. Удзельнікам даецца 5 хвілін, каб прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю.
Напрыканцы вечара будзе праходзіць галасаванне. Кожны з прысутных, акрамя ўдзельнікаў, атрымае спецыяльную картку, на якой ён піша імёны трох паэтаў, які спадабаліся яму больш за усіх. У наступны тур праходзяць 5 літаратараў. Трох паэтаў выбірае публіка, яшчэ двух — адмыслова запрошаныя госці – вядомыя літаратары, рэдактары, журналісты, кнігавыдаўцы і акторы. У снежні адбудзецца фінал, на якім будуць вызначаныя пераможцы.
Галоўны прыз конкурсу — арганізацыя сольнага выступа паэта-пераможца, а таксама грашовая ўзнагарода.Заяўкі прымаюцца тут.
Сачыць за навінамі конкурса «Рухавік-2016» можна на старонцы ВК.
Паводле artsiadziba.by